https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія медыкі правялі звышскладаную аперацыю ў пацыента з пухлінай унутры спіннога мозгу


Пра гэта паведаміў вядучы навуковы супрацоўнік нейрахірургічнага аддзела Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра неўралогіі і нейрахірургіі кандыдат медыцынскіх навук Аляксандр Галаўко.
Беарускія медыкі правялі звышскладаную аперацыю ў пацыента з пухлінай унутры спіннога мозгу

"Да нас звярнуўся грамадзянін Украіны з пухлінай унутры спіннога мозгу. Гэта даволі рэдкая паталогія, якая займае каля 5-10 працэнтаў ад усіх пухлін спіннога мозгу. У Беларусі за год аперыруюць прыкладна 10-15 такіх пацыентаў. Сітуацыя ўскладнялася тым, што пухліна мела даволі вялікія памеры і размяшчалася ў шыйным аддзеле спіннога мозгу. Звышскладанасць такіх умяшанняў абумоўлена высокай рызыкай развіцця інвалідызацыі ў пасляаперацыйны перыяд. Мэтай хірургічнага лячэння такіх пацыентаў з`яўляецца максімальна поўнае выдаленне пухлін з захаваннем функцыянальна прымальнага статусу ў пасляаперацыйны перыяд, гэта значыць, вобразна кажучы, каб чалавек мог сябе абслугоўваць", - сказаў Аляксандр Галаўко.

<iframe width="676" height="380" src="https://www.youtube.com/embed/hVnXPNDbtcg" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen></iframe>

Паводле яго слоў, гэта сапраўды вельмі складаная аперацыя. "Магчымасць выканання такіх умяшанняў мы атрымалі толькі з адкрыццём РНПЦ і яго аснашчэннем адпаведным абсталяваннем і мікраінструментарыем. Такія аперацыі доўжацца ад 4 да 7 гадзін, у залежнасці ад плошчы пашкоджання. Сур`ёзнасць аперацыі абумоўлена яе прагнозам. Часта, у залежнасці ад гісталагічнай будовы пухліны, яна можа не толькі сціскаць спінны мозг, але і разбураць яго праводзячыя шляхі. Таму часам у ходзе аперацыі даводзіцца вырашаць вельмі няпростыя пытанні на прадмет радыкальнасці выдалення. Менавіта радыкальнае выдаленне дае магчымасць вылечыць пацыента ад захворвання і дае найбольшыя шанцы для яго далейшага функцыянальнага аднаўлення", - адзначыў вядучы навуковы супрацоўнік.

Пацыент быў вертыкалізаваны і самастойна хадзіў на наступны дзень пасля аперацыі. "Такім пацыентам мы, як правіла, рэкамендуем этапы ранняй і позняй стацыянарнай медыцынскай рэабілітацыі, якая праводзіцца ў нас у Беларусі", - дадаў Аляксандр Галаўко.

Пацыентам з Украіны стаў 34-гадовы жыхар Крывога Рога Сяргей Арцёменка, які выбраў беларускую клініку не выпадкова. На працягу паўгода ён звяртаўся ў клінікі Ізраіля і Германіі, але ўсе адзначалі, што рызыка такога аперацыйнага ўмяшання вельмі высокая.

"А ў Беларусі нам сказалі, што можна чакаць даволі добрых вынікаў. Я чытаў шмат станоўчых водзываў пра беларускіх урачоў, пра гэты цэнтр. Атрымаў кампетэнтную кансультацыю нейрахірурга Антона Родзіча, пасля чаго ў мяне не засталося ніякіх сумненняў і пытанняў наконт таго, дзе і хто будзе праводзіць аперацыю. Таму, як толькі з`явілася магчымасць ва ўмовах пандэміі выехаць з краіны, мы адразу прыехалі ў Беларусь. Аперацыю выканалі чатыры дні таму. Цяпер трэба аднавіцца. З кожным днём мне становіцца ўсё лепш. А перад аперацыяй вельмі балела рука, слабасць была такая, што нават нельга было падняць рукі і самастойна паесці", - расказаў пацыент.

Сяргей - машыніст цеплавоза. Дома яго чакае сям`я, а гэта - самы лепшы стымул да хуткага аднаўлення. "Тут усё вельмі добра, чыста, сэрвіс на вышыні. Буду ўсім раіць знаёмым беларускія цэнтры", - усміхаецца ён.

У Беларусі яго падтрымлівае брат Аляксандр. "Калі мы звярталіся за мяжу, усе гаварылі, што пры аперацыі давядзецца выдаліць два пазванкі, а тут гэта зрабілі з захаваннем анатамічнай цэласнасці і функцыянальнай захаванасцю шыйнага аддзела пазваночніка. У Ізраілі гаварылі пра 70 працэнтаў поспеху такой аперацыі, у Германіі - наогул 50 працэнтаў, а ў Беларусі ўсё на вышыні", - адзначыў ён.

У РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі даволі часта звяртаюцца жыхары Украіны. "Дарэчы, гэты пацыент унёс 15 тыс. еўра перадаплаты за аперацыю ў Германіі, але пасля кансультацыі ў нас адмовіўся туды ехаць і чакаў, калі адкрыюцца граніцы, каб прааперыравацца ў нас, - дадае ўрач-нейрахірург Антон Родзіч. - Нам заўсёды прыемна, калі пацыенты не толькі з блізкага, але і з далёкага замежжа прыязджаюць да нас на лячэнне. На працягу апошніх гадоў у нас былі пацыенты не толькі з Казахстана, Украіны, Расіі, але і з Індыі, Паўночнай Ірландыі, Чэхіі".

Сёння ў цэнтры будзе прааперыраваны пацыент з Англіі. У яго дэгенератыўнае захворванне пазваночніка - грыжа дыска. Валдас Гімбуціс родам з Літвы, але ўжо 18 гадоў жыве ў Англіі. "Чатыры гады таму ў мяне вельмі пачала балець спіна, некалькі месяцаў не мог хадзіць. Урачы паставілі дыягназ "міжпазваночная грыжа", сказалі, што патрэбна аперацыя, і паставілі на чаргу. І ўжо чатыры гады я чакаю гэтай аперацыі, але чарга не падыходзіць. Пару месяцаў таму аднавіліся моцныя болі, і мы з жонкай пачалі шукаць нейрахірурга і клініку, у якой мне могуць правесці такую аперацыю без чаргі. Знайшлі ў Беларусі. Я прыехаў, абследаваўся. І сёння ў мяне будзе аперацыя. Вельмі рады знаходзіцца тут. У Беларусі побач са мной мая жонка і трое дзяцей", - расказаў пацыент.

"Такая аперацыя для нейрахірурга не адносіцца да звышскладаных. Але ўрач з вопытам ведае, што няма ў нейрахірургіі простых або складаных аперацый. Кожная аперацыя па-свойму індывідуальная, у кожнай - свае асаблівасці. І хірург павінен заўсёды пра гэта памятаць", - заявіў Антон Родзіч.

​ У 2019 годзе ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі кансультатыўная медыцынская дапамога аказана 350 пацыентам з далёкага і блізкага замежжа. Пралечана ў аддзяленнях цэнтра без аперацыі 138 чалавек, прааперыравана 65 пацыентаў.

14 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.07.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:114
 
Ключевые слова:
Онкология Лечение в Беларуси Нейрохирургия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме