https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі — 67 946 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 62 686 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 1 жніўня ў Беларусі зарэгістравана 67 946 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 1 309 823 тэсты на каранавірус.

62 686 чалавекі больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 563 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 17,7 млн чалавек, пры гэтым больш за 683 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 4,7 млн заражаных, Бразілія — больш за 2,6 млн, Індыя — больш за 1,7 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 1 жніўня 2020
 
Дата публикации:01.08.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:134
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Лечение в Беларуси Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме