https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Магілёўцам прапаноўваюць вывучыцца на кіроўцаў тралейбусаў з гарантыяй працаўладкавання


Аб гэтым расказала начальніца упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама Марына Снытко.
Магілёўцаў запрашаюць на навучанне па спецыяльнасці «кіроўца тралейбуса» з гарантыяй працаўладкавання ў філіяле «Тралейбусны парк № 1» ААТ «Магілёўаблаўтатранс». 

«У горадзе з’явілася вялікая патрэба ў людзях гэтай прафесіі. Таму было вырашана арганізаваць навучальныя курсы. Тэрмін навучання — 5 месяцаў, — адзначыла Марына Снытко. — Заняткі пачнуцца з 24 жніўня».

Падчас навучання выплачваецца стыпендыя ў памеры да 3 базавых велічынь (1БВ — Br27) і даецца права атрымання матэрыяльнай дапамогі. Для іншагародніх, якія зацікавіліся навучальнымі курсамі, арганізуюць пражыванне ў інтэрнаце.

«Працягваецца набор і на іншыя спецыяльнасці. Гэта «слесар па рамонце аўтамабіляў», «кухар» , «прадавец» , «слесар-сантэхнік», «швачка», «электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання», — распавяла начальніца упраўлення.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць ва ўпраўленні па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама па тэлефонах: 8 (0222) 41-88-10, 8 (0222) 76-89-82 і 8 (0222) 41-88-37.

Па пытаннях навучання неабходна звяртацца па адрасе: Магілёў, вул.Касманаўтаў, 17 (каб. № 15).

Звязда, 4 жніўня 2020
 
Дата публикации:04.08.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:170
 
Ключевые слова:
Магілёў Трудоустройство Курсы подготовки Рынок труда Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме