https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Для назірання за выбарамі акрэдытавана больш за 33,5 тыс. назіральнікаў


У выбарчых камісіях Беларусі акрэдытавана 33 579 назіральнікаў, з іх на участках будуць працаваць 32 659 чалавек, перадае ЦВК.
Сярод грамадзян, якія выказалі жаданне назіраць за выбарамі шляхам падачы заяў, акрэдытавалі 3 913 чалавек. Працоўныя калектывы ў якасці назіральнікаў прадставяць 1 712 чалавек, палітычныя партыі — 1 111 іншыя грамадскія аб`яднанні — 26 843 чалавекі.

Найбольш масава сярод назіральнікаў ад партый будзе прадстаўлена Камуністычная партыя Беларусі (600 чалавек), па адным назіральніку акрэдытавана ад БНФ і Аб`яднанай грамадзянскай партыі.

Сярод грамадскіх арганізацыяў найбольшую колькасць назіральнікаў акрэдытавана ад прафесійных саюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ (8 059), БРСМ (5 334), «Белай Русі» (4 326), Беларускага грамадскага аб`яднання ветэранаў (3 397) і Беларускага саюза жанчын (3 005) .

Звязда, 7 ліпеня 2020
 
Дата публикации:07.07.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:185
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Наблюдатели Аккредитация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме