https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Другі ўкос траў праведзены ў Беларусі амаль на палове плошчаў


Другі ўкос траў у Беларусі праведзены на 389,7 тыс. га, што складае 47,6 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле дадзеных на 10 ліпеня, у Брэсцкай вобласці работы праведзены на 109 тыс. га (71,7 працэнта запланаваных плошчаў), у Мінскай - на 125,6 тыс. га (69,9 працэнта), Гомельскай - 64,7 тыс. га (62,2 працэнта), Гродзенскай - 61,1 тыс. га (35,9 працэнта), Магілёўскай - 26 тыс. га (23 працэнты), Віцебскай - 3,31 тыс. га (3,31 працэнта). Нарыхтавана 381,9 тыс. т сена (37,8 працэнта да плана), 9,863 млн т сенажу (78,3 працэнта) і 461,9 тыс. т сіласу (2,41 працэнта).

Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 32,6 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 12,6 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1,1 млн т), сена - 1,01 млн т.

10 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.07.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:172
 
Ключевые слова:
Кормовая база Продовольственная безопасность Укос трав Сенаж
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме