https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЦВК апублікаваў звесткі пра колькасць выбаршчыкаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі


Цэнтрвыбаркам агучыў звесткі пра колькасць выбаршчыкаў у Беларусі і за яе межамі — 6 844 932.
Па дадзеных ЦВК, у Брэсцкай вобласці — 984 601 выбаршчыкаў, у Віцебскай — 849 472, на Гомельшчыне — 1 069 567. У Гродзенскай вобласці налічваецца 751 084 выбаршчыкі, у Мінскай — 1 142 043, у Магілёўскай — 801 825. Больш за ўсё іх у Мінску — 1 241 021.

На участках, размешчаных за мяжой, чакаюць 5 319 чалавек.

Усяго на выбарах прэзідэнта ўтворана 5 767 участкаў для галасавання. У іх ліку 44 за межамі краіны. Яны будуць працаваць у беларускіх пасольствах і генконсульствах у 36 краінах свету:

Аўстрыі,
Азербайджане,
Арменіі,
Бельгіі,
Балгарыі,
Вялікабрытаніі,
Венгрыі,
Венесуэле,
В’етнаме,
Германіі,
Грузіі,
Ізраілі,
Іспаніі,
Італіі,
Казахстане,
Канадзе,
Кітаі,
на Кубе,
у Латвіі,
Літве,
Малдове,
Нідэрландах,
Польшчы,
Расіі,
Сербіі,
Славакіі,
ЗША,
Турцыі,
Узбекістане,
Украіне,
Фінляндыі,
Францыі,
Чэхіі,
Швейцарыі,
Швецыі,
Эстоніі.

Звязда, 27 ліпеня 2020
 
Дата публикации:27.07.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:133
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Участки для голосования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме