https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ярмошына выказалася аб аб`яднанні штабоў Ціханоўскай, Цапкалы і Бабарыкі


Кіраўнік ЦВК лічыць, што тры штаба вырашылі аб`яднацца, каб падтрымаць пратэстны электарат падчас выбарчай кампаніі.
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына расцаніла аб`яднанне штаба кандыдата ў прэзідэнта Святланы Ціханоўскай са штабамі Валерыя Цапкалы і Віктара Бабарыкі як вымушаную меру, пра гэта яна заявіла на сустрэчы з актывам БРСМ у чацвер у Мінску.

Пасля таго як ЦВК не зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзідэнты Цапкалу і Бабарыку, было прынята рашэнне аб аб`яднанні выбарчых штабоў гэтых палітыкаў са штабам кандыдата ў прэзідэнты Ціханоўскай.

"Як я да гэтага стаўлюся? Калі гэта робіць выбарчую кампанію цікавейшай, больш жывой, то толькі вітаю. Думаю, аб`яднанне штабоў - вымушаная мера", - цытуе выказванні кіраўніка ЦВК Ярмошынай інфармацыйнае агенцтва "Мінск-Навіны".

Пры гэтым старшыня Цэнтрвыбаркама лічыць, што прадстаўнікоў гэтых трох штабоў "нішто не аб`ядноўвае ў жыцці", і яны пайшлі на гэты крок, каб аб`ядноўваць пратэстны электарат падчас кампаніі.

Пасля аб`яднання штабоў Святлана Ціханоўская, Верніка Цапкала і Марыя Калеснікава (кіраўнік штаба Віктара Бабарыкі) правялі сумесную прэс-канферэнцыю, а таксама вулічныя акцыі.

Па словах Калеснікавай, дамоўленасць аб сумесных дзеяннях была дасягнутая на працягу 15 хвілін, а ініцыятарам сустрэчы выступіў штаб Віктара Бабарыкі.

Калеснікава таксама адзначыла, што перадвыбарчая кампанія сумеснай каманды будзе грунтавацца на шэрагу прынцыпаў, сярод якіх - прыйсці на выбары 9 жніўня і галасаваць, вызваленне палітычных і эканамічных заключаных з магчымасцю перагляду спраў у незалежных судах, правядзенне паўторных выбараў. У сваю чаргу Вераніка Цапкала заявіла, што адна з мэтаў аб`яднання штабоў - паказаць грамадству і ўладам, што такое жаночая салідарнасць.

Выбары прэзідэнта ў Беларусі прызначаныя на 9 жніўня, за прэзідэнцкую пасаду змагаюцца пяць кандыдатаў, цяпер у краіне разгар агітацыйнага перыяду выбарчай кампаніі.

Мінск, 23 ліпеня 2020
Sputnik
 
Дата публикации:23.07.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:76
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Беспорядки Протесты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме