https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Актуальныя пытанні малекулярнай біяфізікі і нанабіятэхналогій абмяркуюць на анлайн-канферэнцыі


Трохдзённая Міжнародная навуковая канферэнцыя «Малекулярныя, мембранныя і клетачныя асновы функцыянавання біясістэм» адкрыецца 17 чэрвеня ў БДУ. Мерапрыемства арганізуецца ў анлайн-фармаце.
Удзельнікамі форуму стануць больш за 200 навукоўцаў з 14 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Арменіі, Казахстана, Азербайджана, Туркменістана, Францыі, Бельгіі, ЗША, Германіі, Іспаніі і Індыі.

Спецыялісты разгледзяць фундаментальныя і прыкладныя аспекты прыярытэтных напрамкаў даследаванняў у галіне біяфізікі, клетачнай інжынерыі, медыцынскай і малекулярнай біяфізікі, нанабіятэхналогій, сучаснай біяфізічнай адукацыі. Запланавана работа сямі секцый: «Малекулярная біяфізіка і біяінфарматыка», «Медыцынская біяфізіка», «Мембранная і клеткавая біяфізіка», «Нанабіятэхналогіі», «клеткавая інжынерыя і рэгенератыўная медыцына», «Фотасінтэз і фотабіялогія», «Адукацыя ў галіне біяфізікі».

Вынікам работы форуму стане выпуск зборніка дакладаў міжнароднай навуковай канферэнцыі. 

Арганізатарамі канферэнцыя выступаюць кафедра біяфізікі фізічнага факультэта БДУ і Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі.

Надзея Нікалаева
Звязда, 16 чэрвеня 2020

 
Дата публикации:16.06.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:154
 
Ключевые слова:
Конференция Биофизика Клеточная инженерия Нанотехнологии Форум
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме