https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Два жыхары Маладзечна сталі фігурантамі крымінальнай справы з-за супраціву байцам АМАПу


Пра гэта паведамляе МУС.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Маладзечанскага РАУС высветлілі асобы двух мясцовых жыхароў, якія аказалі супраціў байцам АМАПу 19 чэрвеня падчас несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у райцэнтры. Мужчыны прызнаныя падазраванымі па крымінальнай справе, заведзенай следчымі па факце супраціву супрацоўнікам органаў унутраных спраў, спалучанага з гвалтам, 

Аднаму з затрыманых 24 гады, ён не прыцягваўся ні да якой адказнасці. Другому нядаўна споўніўся 31 год. У яго біяграфіі ўжо маюцца адміністрацыйныя спагнанні — за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, распіванне алкагольных напояў і з`яўленне ў стане ап`янення ў грамадскім месцы, дробнае хуліганства і кіраванне транспартным сродкам у стане ап`янення.

Устаноўлена, што ўвечары 19 чэрвеня падазраваныя напалі на супрацоўнікаў АМАПу, калі тыя ахоўвалі грамадскі парадак у Маладзечна і затрымлівалі 25-гадовага жыхара райцэнтра за адміністрацыйныя правапарушэнні (той зладзіў правакацыю падчас несанкцыянаванага масавага мерапрыемства і не падпарадкаваўся законнаму патрабаванню міліцыянера спыніць супрацьпраўныя дзеянні). Маладыя людзі схапілі амапаўцаў за шыю і павалілі на зямлю. Пры гэтым адзін з іх паспрабаваў ударыць супрацоўніка нагой.

Зараз праваахоўныя органы высвятляюць іншых удзельнікаў злачынствы і высвятляюць усе акалічнасці здарэння.

Звязда, 23 чэрвеня 2020
 
Дата публикации:23.06.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:159
 
Ключевые слова:
Беспорядки Несанкционированный митинг Маладзечна Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме