Відавочцы растлумачылі, што завадатарам канфлікту з`яўляецца 32-гадовы мужчына. Міліцыянеры павялі яго ў бліжэйшы апорны пункт аховы правапарадку для разбіральніцтва.
У адным з двароў да нараўне падбеглі знаёмыя затрыманага гамяльчаніна, якія таксама адпачывалі ў кавярні і сталі патрабаваць адпусціць таварыша. Міліцыянеры папрасілі маладых людзей не ўмешвацца, аднак тыя не супакойваліся і паспрабавалі сілком вызваліць таварыша. У выніку 29-гадовы гамяльчанін падскочыў і ўдарыў нагой аднаго з патрульных па галаве.
На дапамогу праваахоўнікам прыбылі калегі з мясцовага аддзела Дэпартамента аховы і гамяльчан затрымалі. На іх склалі адміністрацыйныя пратаколы: у дачыненні да завадатара канфлікту ў кафэ - за дробнае хуліганства, на двух яго знаёмых - за з`яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап`янення.
Удар патрульнага па галаве следчыя кваліфікавалі як гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў і распачалі крымінальную справу.
Звязда, 24 чэрвеня 2020