https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МУС заклікае не паддавацца на правакацыі ў сацсетках


МУС заклікае суайчыннікаў не паддавацца на правакацыі ў сацсетках. Такі зварот апублікавала ў сваім Telegram-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.
"Апошнім часам у сацсетках актыўна размяшчаюцца паведамленні і відэаролікі, якія дыскрэдытуюць праваахоўныя органы. Звяртаем увагу, што спыненне грамадскіх беспарадкаў - гэта не права, а абавязак супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Умешвацца ў дзейнасць прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, якія забяспечваюць грамадскі парадак пры правядзенні мерапрыемстваў, незаконна", - падкрэсліла прэс-сакратар.

Як раней паведамлялася, 14 ліпеня ў інтэрнэце з`явіліся заклікі да беларусаў прыняць удзел у несанкцыянаваных акцыях, некаторыя да іх прыслухаліся. У выніку парушэнні грамадскага парадку зафіксаваны ў некалькіх населеных пунктах краіны.

"Затрыманы больш за 250 чалавек, у тым ліку вадзіцелі і веласіпедысты - за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёю службовых паўнамоцтваў, парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама невыкананне правіл дарожнага руху. Больш за ўсё парушэнняў зафіксавана ў Мінску", - паведамляе Вольга Чамаданава.

Частка затрыманых пасля складання адміністрацыйных пратаколаў і прафілактычных размоў адпушчана, некаторыя асобы змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. У Віцебску абышлося без затрыманняў.

МУС звяртае ўвагу грамадзян на тое, што гэта іх права - вырашаць удзельнічаць або не ў масавым мерапрыемстве.

"Але ў выпадку ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве любы чалавек можа быць прыцягнуты да ўстаноўленай законам адказнасці", - рэзюмавала Вольга Чамаданава.

15 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.07.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:289
 
Ключевые слова:
Мінск Беспорядки Несанкционированный митинг Интернет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме