https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нічога дзіўнага і нечаканага цяпер у краіне, у тым ліку на фоне выбарчай кампаніі, якая праходзіць, не адбываецца


Аб гэтым 1 чэрвеня на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў старшыня КДБ Валерый Вакульчык.
Кіраўнік КДБ у размове з кіраўніком дзяржавы адзначыў, што літаральна перад самай сустрэчай журналіст АНТ пацікавілася ў яго, ці ёсць якія-небудзь асаблівыя ўмовы работы КДБ і службы супрацоўнікаў ва ўмовах падрыхтоўкі да выбараў. "Я абсалютна шчыра...", - пачаў расказваць Валерый Вакульчык аб змесце свайго адказу, аднак рэмарку наконт гэтага зрабіў кіраўнік дзяржавы.

"Я ведаю, што ты сказаў, што ў вас заўсёды асаблівыя ўмовы і нічога абсалютна вам мяняць не трэба. Вы заўсёды былі, так сказаць, на варце, і я вас заўсёды трымаў у форме добрай. Таму, не думаю, што там нешта трэба мяняць", - адзначыў беларускі лідар.

"Вось я ёй так і сказаў, што нічога экстравагантнага, такога дзіўнага і нечаканага цяпер не адбываецца і не адбылося. Тое, што цяпер адбываецца, мы ведалі аб гэтым. І мы дакладвалі вам загадзя гэту інфармацыю", - заявіў Валерый Вакульчык.

"Пацвярджаю", - сказаў Прэзідэнт.

"Адзінае, - прадоўжыў старшыня КДБ, - часам маюць месца тыя ці іншыя акалічнасці". Аднак ён запэўніў, што яго ведамства ў поўным аб`ёме валодае сітуацыяй. "Нюансы былі і будуць", - згадзіўся Аляксандр Лукашэнка.

1 чэрвеня 2020, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:01.06.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:84
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Беспорядки Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме