У паведамленні гаворыцца, што ў Цэнтрвыбаркам пададзены дакументы для рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у прэзідэнты Віктара Бабарыкі, Андрэя Дзмітрыева, Ганны Канапацкай, Аляксандра Лукашэнкі, Святланы Ціханоўскай, Валерыя Цапкалы, Сяргея Чэрачня.
Раней ЦВК апублікаваў звесткі пра колькасць сапраўдных подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты: у Віктара Бабарыкі іх 165 744, у Андрэя Дзмітрыева — 106 841, у Ганны Канапацкай — 146 588, Аляксандра Лукашэнкі — 1 939 572, Святланы Ціханоўскай — 104 757, Валерыя Цапкалы — 75 249, Сяргея Чэрачня — 143 109.
Звязда, 2 ліпеня 2020