https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Гомелі мужчына ўдарыў міліцыянера нагой па галаве


7 чэрвеня ў гомельскай кавярні пасварыліся некалькі чалавек нападпітку. Патрульны нарад міліцыі Навабеліцкага РАУС умяшаўся ў інцыдэнт і спыніў бойку, паведамляе МУС.
Відавочцы растлумачылі, што завадатарам канфлікту з`яўляецца 32-гадовы мужчына. Міліцыянеры павялі яго ў бліжэйшы апорны пункт аховы правапарадку для разбіральніцтва.

У адным з двароў да нараўне падбеглі знаёмыя затрыманага гамяльчаніна, якія таксама адпачывалі ў кавярні і сталі патрабаваць адпусціць таварыша. Міліцыянеры папрасілі маладых людзей не ўмешвацца, аднак тыя не супакойваліся і паспрабавалі сілком вызваліць таварыша. У выніку 29-гадовы гамяльчанін падскочыў і ўдарыў нагой аднаго з патрульных па галаве.



На дапамогу праваахоўнікам прыбылі калегі з мясцовага аддзела Дэпартамента аховы і гамяльчан затрымалі. На іх склалі адміністрацыйныя пратаколы: у дачыненні да завадатара канфлікту ў кафэ - за дробнае хуліганства, на двух яго знаёмых - за з`яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап`янення.

Удар патрульнага па галаве следчыя кваліфікавалі як гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў і распачалі крымінальную справу.

Звязда, 24 чэрвеня 2020
 
Дата публикации:24.06.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:227
 
Ключевые слова:
Гомель Хулиганство Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме