https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У МУС пракаментавалі сітуацыю, якая адбылася ўчора каля крамы Symbal.by у Мінску


Праводзіцца праверка па факце паведамленняў пра бойку і пашкоджання аўтамабіля каля дома па праспекце Машэрава, паведамілі ў тэлеграм-канале МУС.
Прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава адзначыла: «Учора некаторыя інтэрнэт-рэсурсы распаўсюдзілі інфармацыю пра затрыманні каля крамы ТАА „Сымбаль Бай“ ў Мінску, нібыта звязаных з масавымі затрыманнямі. Паведамляю, што звесткі скажоныя».

Увечары 22 чэрвеня на лінію 102 патэлефанавалі некалькі чалавек і распавялі, што каля дома № 18 па праспекце Машэрава адбываецца масавая бойка, удзельнікі якой пашкодзілі аўтамабіль, распавяла яна. Праз некалькі хвілін у папулярных мэсэнджарах з’явілася відэа з месца здарэння».

Як паведаміла прэс-сакратар, для разгляду па паказаным адрасе выбылі супрацоўнікі міліцыі. У выніку удзельнікаў канфлікту даставілі для разбору ў Савецкае РУУС Мінска, супрацоўнікі якога праводзяць праверку па факце бойкі і пашкоджанні аўтамабіля.

Зараз устанаўліваюцца прычыны здарэння, у сувязі з чым распачаты адміністрацыйны працэс у дачыненні да яшчэ некалькіх чалавек.

Звязда, 24 чэрвеня 2020
 
Дата публикации:24.06.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:206
 
Ключевые слова:
Беспорядки Хулиганство Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме