https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі — 57 333 выпадкі захворвання на COVID-19. Выздаравелі 35 275 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 19 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 57 333 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 821 887 тэстаў на каранавірус.

35 275 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памёрлі 337 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце больш за 8,5 млн, пры гэтым больш за 454 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 2 млн. заражаных, Бразілія — больш за 978 тыс., Расія — больш за 568 тыс.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 19 чэрвеня 2020
 
Дата публикации:19.06.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:216
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Статистика Лечение в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме