https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі зафіксаваны 3281 выпадак заражэння каранавірусам, 33 чалавекі памерлі


Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі зарэгістраваны 3281 выпадак каранавіруса. За суткі прырост склаў 362 чалавекі.
57 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Шпіталізаваны 2444 чалавекі. Ва ўсіх астатніх хвароба працякае ў лёгкай форме, і яны лечацца амбулаторна.

Памерлі 33 чалавекі з шэрагам хранічных хвароб.

Па стане на 13 красавіка ў Беларусі праведзена амаль 72 тыс. тэстаў на COVID-19. Для правядзення тэставання задзейнічана 17 лабараторый.

Дадзеныя па зарэгістраваных выпадках у рэгіёнах выглядаюць так:

Брэсцкая вобласць - 73
Віцебская вобласць - 848
Гомельская вобласць - 106
Гродзенская вобласць - 53
Мінск - 1691
Мінская вобласць - 359
Магілёўская вобласць - 151

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік прагназуе, што на пік захваральнасці па каранавірусу Беларусь выйдзе ў канцы красавіка – пачатку мая.

 З 8 па 11 красавіка ў Беларусі па запрашэнні кіраўніка дзяржавы працавала місія СААЗ. На брыфінгу яе кіраўнік Патрык О`Конар высока ацаніў тыя меры, якія прымае Беларусь для выяўлення выпадкаў, адсочвання кантактаў і ізаляцыі інфіцыраваных. 

Але ў сувязі з тым, што Беларусь уваходзіць у новую фазу эвалюцыі ўспышкі COVID-19, прадстаўнікі СААЗ прапанавалі дадаць да тых мер, якія ўжо прадпрымаюцца, фізічнае дыстанцыянаванне. Таксама было агучана, што патрэбна 12-18 месяцаў, каб справіцца з распаўсюджаннем інфекцыі.

Звязда, 14 красавіка 2020
 
Дата публикации:14.04.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:212
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Карантин Статистика Лечение в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме