https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Віхратокавы кантроль абсталявання правялі на Беларускай АЭС


Спецыялісты Цэнтра неразбуральнага кантролю гэтай арганізацыі праводзілі выпрабаванні па ўнікальнай методыцы з выкарыстаннем высокадакладных прылад і маніпулятараў, вырабленых спецыялістамі Атамэнергарамонту, якія не маюць аналагаў у Расіі.
На першым энергаблоку атамнай станцыі завяршылі працэс віхратокавага кантролю (ВТК) парагенератараў, каб пацвердзіць захаванасць тэхнічных характарыстык метала асноўнага абсталявання рэактарнага аддзялення пасля «гарачай абкаткі». Гэтая працэдура ўваходзіць у комплекс абавязковых кантрольных мерапрыемстваў на стадыі падрыхтоўкі энергаблокаў да эксплуатацыі, паведамілі ў АТ «Атамэнергарамонт».

Як паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва АТ «Атамэнергарамонт» у Беларусі Андрэй Залозны, метад заключаецца ў вымярэнні хуткасці і глыбіні праходжання токаў скрозь метал. Атрыманая інфрмацыя дазволіць зрабіць вынікі пра стан матэрыяла, знайсці поласці, падоўжаныя і папярочныя трэшчыны нават мінімальных памераў. Маніпулатары дазваляюць падвесці вымяральныя прыборы для замераў у любую кропку, а прыборы фіксацыі здольныя працаваць шмат гадзін пры максімальных загрузках. Такім чынам даследаванне дазваляе знайсці нават найменшы дэфект з максімальнай дакладнасцю.

Ад своечасовасці ВТК залежаў не толькі графік выканання змежных пуска-наладачных работ, але і тэрміны рэвізіі асноўнага абсталявання рэактарнай устаноўкі. Дзякуючы скаардынаваным дзеянням этап непарушальнага кантролю прайшоў ва ўстаноўлены час, адзначылі эксперты.

Ірына Сідарок
Звязда, 1 чэрвеня 2020
 
Дата публикации:01.06.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:126
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Строительство Испытания Энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме