https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Эксперты СААЗ наведалі тры медустановы Віцебска


Эксперты місіі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя 10-га красавика азнаёміліся з працай трох устаноў аховы здароўя ў Віцебску.
Прадстаўнікі СААЗ самі выбралі ўстановы, якія хацелі наведаць. Імі сталі станцыя хуткай медыцынскай дапамогі, абласная інфекцыйная бальніца і гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі, у тэрапеўтычным корпусе якой знаходзяцца пацыенты з пнеўманіяй і каранавіруснай інфекцыяй.

"Эксперты паглядзелі, як працуюць супрацоўнікі, наведалі аддзяленне, дзе ляжаць кантактныя пацыенты і тыя, у якіх пацверджана каранавірусная інфекцыя. Асаблівых заўваг ці нараканняў не было, на ўсе пытанні яны атрымалі грунтоўныя адказы", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі.

Дэлегацыя СААЗ сустрэлася з кіраўніцтвам паўночнага рэгіёну і старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанідам Анфімавым. Эксперты пагутарылі са спецыялістамі Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя і доктарам медыцынскіх навук прафесарам Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта Валерыем Сямёнавым. Пад яго кіраўніцтвам група навуковых супрацоўнікаў распрацавала тэст-сістэмы для выяўлення COVID-19.

Місія СААЗ прыехала ў Беларусь 7 красавіка. Папярэдняе заключэнне пра сітуацыю з COVID-19 у нашай краіне яна зробіць 11 красавіка.

Звязда, 10 красавіка 2020
 
Дата публикации:10.04.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:129
 
Ключевые слова:
Віцебск ВОЗ Коронавирус Эпидемия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме