https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі — 22 973 выпадкі захворвання на COVID-19. Выздаравелі 6406 чалавек


Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 10 мая ў Беларусі зарэгістравана 22 тыс. 973​ чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19, што складае 8,7 % ад колькасці праведзеных тэстаў.
Усяго праведзена 263 тыс. 543 тэсты на каранавірус. Адкрыта 38 лабараторый. Ужо другія суткі колькасць праведзеных тэст-даследаванняў перавышае 10 тыс. За суткі з 9 на 10 мая спецыялісты правялі 11 тыс. 772 тэст-даследавання.

6406 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памёр 131 пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік 8 мая сказаў журналістам, што захворванне на COVID-19 зніжаецца ў некаторых раёнах Мінскай і Віцебскай абласцей. «Па шэрагу рэгіёнаў мы ўжо бачым зніжэнне захворвання, у некаторых — выхад на плато, думаю, што зніжэнне там будзе ў бліжэйшы час. Недзе бачым рост колькасці хворых, але ён у рамках прагнозных паказчыкаў», — сказаў Уладзімір Каранік.

Сітуацыя ў Віцебскім рэгіёне нармалізуецца, адзначыў міністр. Аналагічная сітуацыя складваецца і ў некаторых раёнах Мінскай вобласці.

Па яго словах міністра, ў астатніх рэгіёнах «выйшлі на плато». «Трэба яшчэ некаторы час аказваць дапамогу ў такім інтэнсіўным рэжыме, пасля чаго будзе зніжэнне захворвання і адваротнае перапрафіляванне ложкавага фонду для звычайнага рэжыму працы», — дадаў Уладзімір Каранік.

Паводле яго слоў, у большасці пацыентаў інфекцыя працякае ў лёгкай форме, але ў 15–20 % выяўляюцца ўскладненні ў выглядзе пнеўманіі. Меддапамогу пацыентам аказваецца як у амбулаторных умовах (пры лёгкай форме захворвання), так і ў стацыянарах. На сёння перапрафіляваны ложкавы фонд заняты менш чым на палову. Ёсць усе неабходныя медыкаменты, абсталяванне. «Мы лічым, што сітуацыя кантралюемая, кіраваная, рэзервы ў сістэмы аховы здароўя ёсць», — сказаў ён.

Звязда, 10 траўня 2020
 
Дата публикации:10.05.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:81
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Статистика Лечение в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме