https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі — 33 371 выпадак захворвання на COVID-19. Выздаравелі 12 057 чалавек


Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 21 мая ў Беларусі зарэгістраваны 33 371 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 403 236 тэстаў на каранавірус.

12 057 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 179 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Як адзнчыў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, бальніцы Віцебска і Мінска павольна пачынаюць вяртацца да звычайнага рэжыму працы.

«Бальніцы Віцебска паэтапна вяртаюцца да звычайнага рэжыму работы. Калі на піку мы часам бачылі больш за 200 выпадкаў пнеўманіі ў суткі, то цяпер гэтыя паказчыкі ўпалі да 20-30 выпадкаў па Віцебску, што ўжо набліжаецца да натуральнай нормы. Віцебскі абласны анкадыспансер ужо займаецца аказаннем дапамогі профільным хворым. Другой медустановай горада, якая адновіць з наступнага тыдня сваю профільную работу, стане Віцебская абласная клінічная бальніца. Мы ўжо і ў Мінску асцярожна займаемся зваротным працэсам перапрафілявання ложкавага фонду, вяртаннем медустаноў да нармальнай дзейнасці. Колькасць клінік, якія будуць лячыць пнеўманіі, паступова паменшыцца, бо мы лічым, што складаны этап ужо пройдзены. Але паўтаруся: сітуацыя пад кантролем. У нас сфармаваны дастатковы ложкавы фонд, і нават у самыя напружаныя дні выкарыстоўвалася толькі каля паловы, а колькасць апаратаў ШВЛ, якія былі задзейнічаныя для аказання дапамогі пацыентам з пнеўманіямі, ніколі не перавышала 15 % ад наяўнага парку», — распавёў міністр.

На дабрачынныя рахункі Міністэрства аховы здароўя паступіла больш як 5,7 млн рублёў і 171 тыс. еўра, паведамілі ў ведамстве.

Звязда, 21 траўня 2020
 
Дата публикации:21.05.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:171
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Статистика Лечение в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме