https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусь паступілі 100 тыс. экспрэс-тэстаў на антыцелы да СOVID-19


Экспрэс-тэсты, якія прыбылі ў Беларусь з Кітая, ужо адгружаны для перадачы ўстановам аховы здароўя абласцей. Першыя экспрэс-тэсты ўжо дастаўлены ў Брэсцкую і Гомельскую вобласці, сёння апошнія скрынкі будуць перададзеныя ў Гродна, гаворыцца ў Тelegram-канале Міністэрства аховы здароўя.
Размеркаваны экспрэс-тэсты ў наступным парадку: Мінск — 20 тыс. штук, Віцебская і Брэсцкая вобласці — па 11 тыс. штук, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская вобласці — па 10 тыс. штук. Акрамя таго, установам аховы здароўя, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства аховы здароўя, перададзены 10 тыс. штук.

Позна ўвечары ў суботу ў Беларусь паступілі 100 тыс. экспрэс-тэстаў на антыцелы да СOVID-19. Гэта экспрэс-тэсты з Кітая для вызначэння антыцелаў у крыві на вірус СOVID-19. Яны набыты за кошт сродкаў беларускіх грамадзян, якія былі накіраваны на дабрачынны рахунак Міністэрства аховы здароўя. На першым этапе тэсты размяркуюць па медыцынскім установам. Тут яны будуць выкарыстоўвацца ўрачамі для вызначэння дыягназу пацыентам, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні.

Спецыялісты Мінскай вобласці, якія таксама аднымі з першых атрымалі 13 тыс. штук экспрэс-тэстаў, ужо сёння развозяць іх па бальніцах. Плануецца, што выкарыстоўваць экспрэс-тэсты пакуль што будуць толькі ўстановы аховы здароўя. На наступным тыдні чакаюцца дадатковыя пастаўкі, пасля чаго ў краіне будзе прадастаўлена магчымасць праходзіць тэставанне ўсім жадаючым.

Экспрэс-тэсты паказваюць наяўнасць антыцелаў. У перыяд разгару клінічных сімптомаў яны выяўляюць наяўнасць імунаглабулінаў М, якія сведчаць аб актыўным інфекцыйным працэсе. Калі чалавек перахварэў некаторы час таму, у яго з’яўляюцца імунаглабуліны G. Пры наяўнасці падазрэнняў, звязаных з перанесеным ў лёгкай форме захворваннем, можна будзе прайсці тэставанне, каб пацвердзіць іх ці абвергнуць.

Звязда, 11 траўня 2020
 
Дата публикации:11.05.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:95
 
Ключевые слова:
Тест-система Коронавирус Эпидемия Благотворительность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме