https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі — 27 730 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 8 807 чалавек


Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 15 мая ў Беларусі зарэгістравана 27 730​ чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 321 705 тэстаў на каранавірус.

8 807 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памер 156 пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

14 мая ў эфіры тэлеканала СТБ намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан паведаміла, што Беларусь выйшла на так званае плато.

«Вы ведаеце, што ў апошні час мы выходзім на так званае плато, калі мы выяўляем у сярэднім дзесьці каля 8,7–9,7 % ад колькасці праведзеных тэстаў. І калі ўзяць нашу дыяграму, то на гэта плато мы ўзлезлі і знаходзімся», - праінфармавала намеснік міністра.

Каментуючы прэпараты, якія выкарыстоўваюцца для лячэння каранавіруса, Алена Богдан звярнула ўвагу, што на сёння панацэі ад COVID-19 няма.

«Таму што ўсе даследаванні вядуцца па абсалютна розных прэпаратах, якія дзейнічаюць на абсалютна розныя захворванні, нават паміж сабой часам лагічна не звязаныя. Гэта і прэпараты, якія мы выкарыстоўваем для лячэння малярыі, для лячэння нейкіх захворванняў, звязаных з аўтаіммуннымі парушэннямі. Гэта прэпараты для лячэння ВІЧ-інфекцыі. Гэта прэпараты для лячэння рэўматоіднага артрыту», — распавяла яна.

Аляксандр Лукашэнка падчас тэлефоннай размовы 12 мая з генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрасам Гебрэйесусам  акцэнтаваў увагу, што на сёння непакой выклікаюць пнеўманіі, лячэнні якіх надаецца найбольшая ўвага.

Галоўная задача, якую вызначылі для сябе ў Беларусі, — змагацца за кожнае жыццё, ні ў якім разе не дапускаць скачка ўзроўню смяротнасці.

Звязда, 15 траўня 2020
 
Дата публикации:15.05.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:226
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Статистика Лечение в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме