Памерлі 67 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб.
Праведзена 139 295 тэстаў на каранавірус.
1573 чалавекі больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
На брыфінгу 24 красавіка намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан заявіла, што сітуацыя па-ранейшаму застаецца кантраляванай. Паводле яе слоў, у 85-87% выпадкаў захворванне працякае ў бессімптомнай і лёгкай формах, пад асаблівым кантролем лекараў знаходзяцца 114 пацыентаў, частка з якіх падлучаныя да апаратаў ШВЛ. Богдан адзначыла, што міністэрства аховы здароўя паставіла задачу максімальна выяўляць і папераджаць захворванне — усе пнеўманіі сёння расцэньваюцца як каранавірусныя.
Таксама яна падкрэсліла, што медыкі асэнсавана «ідуць на гіпердыягностыку, каб не ўпусціць ніводнага выпадку». Па-ранейшаму па кожным выяўленым выпадку праводзяцца эпідрасследаванне.
Прадстаўнікі міністэрства аховы здароўя заклікаюць беларусаў на вялікія выхадныя заставацца дома, каб праз тыдзень не атрымаць імклівага росту захваральнасці.
Звязда, 25 красавіка 2020