https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Новыя алгарытмы дыягностыкі і прафілактыкі карыесу ў дзяцей распрацавалі ў Беларусі


Спецыялісты адзначаюць, што адной з пераваг беларускай сістэмы аховы здароўя з`яўляецца наведванне стаматолага дзецьмі штогадова, пачынаючы з узросту 1 года.
Новыя алгарытмы дыягностыкі і прафілактыкі карыесу ў дзяцей распрацавалі ў Беларусі, паведаміла загадчыца кафедры стаматалогіі дзіцячага ўзросту Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (БДМУ) Тамара Церахава на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Міжнароднага дня стаматолага (9 лютага).

Выкарыстоўваючы простыя тэсты, апытанне пацыентаў, вывучаючы біялагічныя фактары (прыналежнасць да групы здароўя, частату перакусаў, ахоўныя фактары, выкарыстанне сродкаў і метадаў прафілактыкі, наяўнасць у поласці рота карыесных зубоў), навуковая група распрацавала алгарытм вызначэння верагоднасці развіцця карыесу ў той ці іншай сітуацыі. На аснове гэтага былі выдзелены тры групы пацыентаў - з нізкай, сярэдняй або высокай верагоднасцю гэтага захворвання. У залежнасці ад прыналежнасці да іх прымяняліся алгарытмы прафілактыкі і лячэння.

"Апрабацыя на працягу двух гадоў прапанаваных алгарытмаў паказала іх высокую эфектыўнасць. Нам удалося ў залежнасці ад прыналежнасці да пэўнай групы прадухіліць развіццё карыесу ў 88,5-100 працэнтах выпадкаў, - сказала Тамара Церахава. - Калі ўкараніць гэту праграму ў рамках Беларусі, я спадзяюся, мы зможам дабіцца добрага стаматалагічнага здароўя ў нашага насельніцтва".

Таксама прапанавана алгарытмы лячэння нясталых зубоў у дзяцей. "Калі проста займацца лячэннем зуба, не праводзячы перад гэтым прафілактыку, то, як правіла, на нясталых тканках хутка развіваецца рэцыдыўны карыес, часта выпадаюць пломбы і патрэбна пералечванне. Мы прапануем пры хранічным ходзе карыеснага прыцэсу два тыдні займацца прафілактыкай, умацаваннем цвёрдых тканак зубоў, а затым пламбіраваннем, пры вострым - рэмінералізуючую тэрапію праводзіць на працягу месяца, а затым толькі пачынаць пламбіраванне", - сказала Тамара Церахава.

Прымяненне на працягу двух гадоў гэтага алгарытму паказала вельмі высокую эфектыўнасць, выпадкаў выпадзення пломб не назіралася. "Лічу, што праграма пакажа эфектыўнасць пры больш шырокім укараненні ў маштабах краіны", - дадала загадчыца кафедры.

Акрамя таго, Беларусь далучылася да даследавання, якое праводзіць СААЗ і Міжнародная асацыяцыя дзіцячых стаматолагаў. Яно датычыцца фактараў рызыкі карыесу зубоў у дзяцей ранняга ўзросту і новых пратаколаў яго ацэнкі. Як адзначыла прафесар кафедры стаматалогіі дзіцячага ўзросту БДМУ Наталля Шакавец, праведзенае ў Мінску і Мінскай вобласці папярэдняе даследаванне па новых крытэрыях паказала, што амаль 48 працэнтаў дзяцей ва ўзросце ад 1 да 2 гадоў маюць карыеснае пашкоджанне зубоў. Асаблівасць новых крытэрыяў у тым, што ўлічваецца не толькі пашкоджанне, калі ўжо ёсць дэфект, але і пачатковае, абарачальнае, калі можна захаваць здароўе зубоў, змяніўшы рэжым харчавання і падыходы да гігіены рота.

Разам з тым Наталля Шакавец адзначыла нізкі ўзровень паслядоўнасці бацькоў у выкананні рэкамендацый урача. "Часта сутыкаемся з тым, што расказваем, даём рэкамендацыі, выпускаем памяткі, а эфектыўнасць гэтых метадаў складае, напрыклад, у пытаннях харчавання каля 20 працэнтаў. Гэта значыць, толькі 20 працэнтаў бацькоў выконваюць тыя рэкамендацыі, якія даў ім урач-стаматолаг", - сказала яна.

На два гады прадоўжаны еўразійскі праект па раннім распазнанні прыкмет злаякаснага пашкоджання органаў і тканак у поласці рота. У ім удзельнічаюць Нарвегія, Беларусь, Малдова і Арменія.

6 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.02.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:190
 
Ключевые слова:
Лечение в Беларуси Стоматология Инновации Кариес
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме