Памерлі 42 чалавекі з шэрагам хранічных хвароб.
Праведзена 86 813 тэстаў на каранавірус. Для правядзення тэставання задзейнічаны 24 лабараторыі.
342 чалавекі выздаравелі і выпісаны.
Падчас стрыму намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Алена Богдан адзначыла, што міністэрства прымае усе меры, каб не дапусціць "імклівага, лавінападобнага росту і прайсці паката гэты перыяд пад’ёму COVID-19".
Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік прагназуе, што на пік захваральнасці па каранавірусу Беларусь выйдзе ў канцы красавіка – пачатку мая.
З 8 па 11 красавіка ў Беларусі па запрашэнні кіраўніка дзяржавы працавала місія СААЗ. На брыфінгу яе кіраўнік Патрык О`Конар высока ацаніў тыя меры, якія прымае Беларусь для выяўлення выпадкаў, адсочвання кантактаў і ізаляцыі інфіцыраваных.
Але ў сувязі з тым, што Беларусь уваходзіць у новую фазу эвалюцыі ўспышкі COVID-19, прадстаўнікі СААЗ прапанавалі дадаць да тых мер, якія ўжо прадпрымаюцца, фізічнае дыстанцыянаванне. Таксама было агучана, што патрэбна 12-18 месяцаў, каб справіцца з распаўсюджаннем інфекцыі.
Звязда, 17 красавіка 2020