Міністр растлумачыў: донарамі імуннай плазмы сталі пацыенты, якія выздаравелі ад каранавіруса. Экспрэс-тэсты пацвердзілі, што ў іх крыві ёсць антыцелы.
"Былі нарыхтаваны першыя дозы плазмы з антыцеламі, якая, паводле літаратурных даных, здольна аказваць тэрапеўтычны эфект на пацыентаў з цяжкім ходам каранавіруснай інфекцыі", - адзначыў Уладзімір Каранік. Ён паабяцаў дадаткова праінфармаваць аб выніках прымянення гэтага метаду.

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя дадаў, што Беларусь нядаўна істотна папоўніла запасы прэпаратаў, якія выкарыстоўваюцца для лячэння ўскладненых форм каранавіруснай інфекцыі. Частка прыбыла сёння ў гуманітарным грузе з Кітая, яшчэ партыю прывязуць на наступным тыдні з Індыі.
17 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
17 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА