https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі — 6264 выпадкі захворвання на COVID-19. Памёр 51 чалавек


Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 20 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 6264 выпадкі заражэння каранавірусам. 92 пацыенты маюць патрэбу ў асаблівай увазе спецыялістаў.
Памёр 51 пацыент з шэрагам хранічных хвароб.

Праведзена 102 556 тэстаў на каранавірус. На гэтым тыдні пачынаецца ўкараненне экспрэс-тэстаў у амбулаторным і стацыянарным звяне.

На раніцу суботы (18 красавіка) было зарэгістравана 518 новых выпадкаў, на раніцу нядзелі - 510, за апошнія суткі - 457.

У Брэсцкай вобласці - 185 заражаных, Віцебскай - 1504, Гомельскай - 322, Гродзенскай - 176, Мінскай - 789, Магілёўскай - 265, Мінску - 3023.

514 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Намеснік міністра - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Наталля Жукава ў інтэрв`ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ 19 красавіка заявіла, што захворванне на COVID-19 павінна зніжацца ў бліжэйшыя 3-4 тыдні. 

"На працягу 2-3 тыдняў сітуацыя не скончыцца, мы будзем у эпідпрацэсе. Але хацела б адзначыць, што сітуацыя кіраваная. Ёсць перадумовы меркаваць, што захворванне павінна зніжацца ў бліжэйшыя 3-4 тыдні", - адзначыла Наталля Жукава.

Яна патлумачыла, што Міністэрства аховы здароўя адсочвае захворванне на рэспіраторныя інфекцыі, таму можа зрабіць такую ​​выснову.

Зніжэнне захворвання на рэспіраторныя інфекцыі па ўсіх рэгіёнах Беларусі дае нам падставы меркаваць, што і захворванне каранавіруснай інфекцыяй праз некалькі тыдняў стабілізуецца ці пачне зніжацца"
, - удакладніла намеснік міністра.

Паводле яе слоў, праводзіцца вялікая праца па лакалізацыі ачагоў COVID-19. "Кожны выпадак каранавіруснай інфекцыі разглядаецца як ачаг, і ў абавязковым парадку вядзецца пошук кантактаў. Такім чынам, мы перарываем ланцужок распаўсюджвання віруса. Гэта абавязковая ўмова для стрымлівання эпідпрацэсу", - падкрэсліла яна.

Звязда, 20 красавіка 2020
 
Дата публикации:20.04.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:273
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Статистика Лечение в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме