https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Саўмін ухваліў праект міжнароднай тэхдапамогі па павышэнні эксплуатацыйнай бяспекі АЭС


Пра гэта паведамляе сайт беларускага ўрада.
Савет Міністраў адобрыў праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі па павышэнні эксплуатацыйнай бяспекі АЭС. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 17 красавіка 2020 года нумар 238.

Каардынаваць праект будзе Міністэрства энергетыкі. Як растлумачыла прэс-сакратар Мінэнерга Жанна Зянькевіч, праект распрацаваны пры непасрэднай падтрымцы МАГАТЭ, тэрмін яго рэалізацыі - два гады.

"Асноўная роля МАГАТЭ заключаецца ў перадачы ведаў, абмене досведам і лепшымі практыкамі, звязанымі з эксплуатацыйнай бяспекай АЭС, з дапамогай індывідуальных і групавых навучальных мерапрыемстваў, а таксама экспертных місій", - расказала Жанна Зянькевіч.

Рэалізацыя праекта будзе садзейнічаць далейшаму развіццю сістэмы падрыхтоўкі персаналу, рэалізацыі інтэграванай сістэмы кіравання, павышэнню эксплуатацыйнай бяспекі, удасканаленню працэдур абыходжання з радыеактыўнымі адходамі і павышэнню ўзроўню аварыйнай гатоўнасці. Праект дапаможа забяспечыць эфектыўнае ўзаемадзеянне паміж ключавымі арганізацыямі ў рэалізацыі ядзернай энергетычнай праграмы краіны - Мінэнерга, МНС, Міністэрствам аховы здароўя, Мінпрыроды, БелАЭС.

Акрамя таго, пастановай нумар 238 адобраны праект тэхдапамогі "Удасканаленне перадавых метадаў прамянёвай тэрапіі, уключаючы гарантыі якасці і кантроль якасці". Кантроль за яго рэалізацыяй забяспечвае Міністэрства аховы здароўя.

Яшчэ адзін праект прадугледжвае ўмацаванне ўзаемадзеяння пагранічных ведамстваў Беларусі і Латвіі ў час падрыхтоўкі і правядзення масавых мерапрыемстваў. Каардынаваць яго будзе Дзяржаўны пагранічны камітэт.

Рашэнне прынята на падставе прапаноў Камісіі па пытаннях міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва пры Савеце Міністраў.

Дакумент уступае ў сілу з дня яго прыняцця.

20 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.04.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:210
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС МАГАТЭ Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме