https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пункты спрошчанага пропуску на мяжы з Літвой і Латвіяй на Радаўніцу працаваць не будуць


Літва і Латвія працягваюць тэрміны абмежавання ўезду ў свае краіны.
Каранцін у Літве пакуль падоўжаны да 27 красавіка, а ў Латвіі - да 12 мая. У сувязі з гэтым пункты спрошчанага пропуску, якія традыцыйна адкрываліся на Радаўніцу, працаваць не будуць, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

На беларуска-латвійскай мяжы зачыненыя пункты спрошчанага пропуску "Мейкшаны" (з беларускага боку "Гаўрыліна"), "Каплава" ("Плюсы"), "Піедруя" ("Друя"), а таксама міжнародны чыгуначны пункт пропуску "Індра" ("Бігосава") на станцыі Бігосава для пасажырскіх зносін.

Трапіць у Латвію можна толькі праз пункты пропуску "Патэрніек" (з беларускага боку "Грыгораўшчына", Верхнядзвінскі раён) і "Сілене" ("Урбаны", Браслаўскі раён).

Пункты спрошчанага пропуску на беларуска-літоўскай мяжы "Эйшышкес" (з беларускага боку - "Доцішкі"), "Кракуны" ("Геранёны"), "Нарвілішкес" ("Піцкуны") таксама працаваць не будуць.

Таксама не працуе пункт спрошчанага пропуску "Тверачус" ("Відзы").

Звязда, 24 красавіка 2020
 
Дата публикации:24.04.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:86
 
Ключевые слова:
Радуница Граница Литва Латвия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме