https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі зафіксаваны 4779 выпадкаў заражэння каранавірусам, 42 чалавекі памерлі


Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 17 красавіка ў Беларусі зарэгістраваны 4779 выпадкаў захворвання на COVID-19. За суткі прырост склаў 575 чалавек.
Памерлі 42 чалавекі з шэрагам хранічных хвароб.

Праведзена 86 813 тэстаў на каранавірус. Для правядзення тэставання задзейнічаны 24 лабараторыі.

342 чалавекі выздаравелі і выпісаны.

Падчас стрыму намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Алена Богдан адзначыла, што міністэрства прымае усе меры, каб не дапусціць "імклівага, лавінападобнага росту і прайсці паката гэты перыяд пад’ёму COVID-19".

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік прагназуе, што на пік захваральнасці па каранавірусу Беларусь выйдзе ў канцы красавіка – пачатку мая.

З 8 па 11 красавіка ў Беларусі па запрашэнні кіраўніка дзяржавы працавала місія СААЗ. На брыфінгу яе кіраўнік Патрык О`Конар высока ацаніў тыя меры, якія прымае Беларусь для выяўлення выпадкаў, адсочвання кантактаў і ізаляцыі інфіцыраваных. 

Але ў сувязі з тым, што Беларусь уваходзіць у новую фазу эвалюцыі ўспышкі COVID-19, прадстаўнікі СААЗ прапанавалі дадаць да тых мер, якія ўжо прадпрымаюцца, фізічнае дыстанцыянаванне. Таксама было агучана, што патрэбна 12-18 месяцаў, каб справіцца з распаўсюджаннем інфекцыі.

Звязда, 17 красавіка 2020
 
Дата публикации:17.04.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:151
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Карантин Статистика Лечение в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме