https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі на дабрачынны рахунак Міністэрства аховы здароўя на 17 красавіка паступіла 5 339 326,07 руб. і 79 011 еўра


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе міністэрства.
Грашовыя сродкі паступілі ад 348 юрыдычных асоб (4 249 628,81 руб.), ад 5 779 фізічных асоб праз АРІП (1 089 697,26 руб.) і праз іншыя банкаўскія сістэмы (больш за 2 тыс.).

На валютны рахунак за ўсё пералічылі ахвяраванні 11 фізічных асоб і 2 юрыдычныя асобы.

УП "Белмедтэхніка" было пералічана больш за 1 млн руб. на набыццё 5 тыс. масак, 20 тыс. супрацьаэразольных паўмасак "Прыпяць А", 100 тыс. камбінезонаў медыцынскага прызначэння, 4 тыс. ахоўных стаматалагічных экранаў.

У РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі за атрыманыя сродкі набылі 2 тыс. набораў рэагентаў для выяўлення COVID-19 на суму  Br 364 339 руб. 

Аказана бязвыплатная спонсарская дапамога ЗАТ "Сервалюкс Агра" ў выглядзе 50 тыс. ахоўных масак KN95 на суму 161,5 тыс. руб. размеркавана ў рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры, а таксама медустановы ў абласцях і Мінску.

Гуманітарная дапамога, якую даслалі ў Беларусь з Узбекістана, размеркавалі паміж 27 рэспубліканскімі ўстановамі адукацыі.

Таксама частка гэтай дапамогі была накіравана ў медустановы па сямі рэгіёнах краіны і пяці дзяржструктурам, якія не ўваходзяць у сістэму аховы здароўя.

Звязда, 19 красавіка 2020
 
Дата публикации:19.04.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:188
 
Ключевые слова:
Благотворительность Коронавирус Эдравоохранение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме