https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сёння ў Беларусі ёсць тэст-сістэмы для правядзення больш як 20 тыс. даследаванняў


Аб гэтым паведаміла 6 красавіка ў эфіры праграмы "Панарама" на тэлеканале "Беларусь 1" намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Аліна Дроніна.
"Толькі лабараторыя РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі выконвае амаль 700 тэстаў у дзень. Цяпер у рэспубліцы працуюць 13 лабараторый", - сказала Аліна Дроніна.

Паводле яе слоў, у лабараторыі РНПЦ выкарыстоўваюцца толькі тэст-сістэмы айчыннай вытворчасці - распрацоўка спецыялістаў, навукоўцаў цэнтра. У цэлым у краіне прымяняюцца некалькі тэст-сістэм, частка з іх паступіла па лініі гуманітарнай дапамогі з Кітая, Расіі, частка - беларускай вытворчасці.

"Усе тэст-сістэмы, якія мы выкарыстоўваем для дыягностыкі каранавіруса, пабудаваны па адным прынцыпе: яны даюць магчымасць выявіць фрагмент РНК, або геному, віруса ў матэрыяле", - удакладніла Аліна Дроніна.

Ад моманту паступлення матэрыялу ў лабараторыю да таго, як урач аб`яўляе вынік, праходзіць амаль 6 гадзін. Але калі загрузка высокая, адначасова выконваецца вялікая колькасць даследаванняў, працэдура расцягваецца да сутак.

Каб павысіць эфектыўнасць даследавання, у пацыента бярэцца камбінаваны мазок: матэрыял з ротаглоткі і насаглоткі забіраецца асобна, але змяшчаецца ў адну прабірку. У лабараторыю матэрыял транспартуецца ў трох упакоўках: прабірцы на штатыве, які кладзецца ў пакет, а той, у сваю чаргу, у тэрмасумку з холадарэагентам. Як толькі лабараторыя атрымлівае станоўчы рэзультат, яна перадае інфармацыю, і спецыяльная брыгада хуткай медыцынскай дапамогі аператыўна выязджае для шпіталізацыі пацыента ў спецыяльны стацыянар.

7 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.04.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:176
 
Ключевые слова:
Коронавирус Тест-система Эпидемия Диагностика Гуманитарная помощь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме