https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі дыягнаставаны 861 выпадак каранавіруса


Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, выпісаліся 54 чалавекі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7-га красавіка на  нарадзе з прадстаўнікамі аховы здароўя агучыў статыстыку па каранавірусе ў краіне.

- У нас сёння 794 чалавекі шпіталізаваны, 31 на штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Згодна з апублікаванымі ўчора Міністэрствам аховы здароўя дадзенымі, у Беларусі было зарэгістравана 700 выпадкаў каранавіруса. Былі шпіталізаваны 634 чалавекі. Зарэгістравана 13 выпадкаў смерці пацыентаў, у якіх шматлікія хранічныя захворванні былі абцяжараны каранавіруснай інфекцыяй.

Лічбы па рэгіёнах:

*Мінск: 497 шпіталізаваны, 25 выпісаныя, 5 памерлі
*Мінская вобласць: 91 шпіталізаваны, 1 выпісаны, 3 памерлі
*Віцебская вобласць: 143 шпіталізаваны, 27 выпісаныя, 5 памерлі
*Магілёўская вобласць: 18 шпіталізаваны
*Гомельская вобласць: 32 шпіталізаваны, 1 выпісаны
*Брэсцкая вобласць: 3 шпіталізаваны
*Гродзенская вобласць: 10 шпіталізаваны.

Гэтая інфармацыя размешчана на сайце, які запрацаваў на базе БЕЛТА

Звязда, 8 красавіка 2020
 
Дата публикации:08.04.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:175
 
Ключевые слова:
Коронавирус Статистика Эпидемия Лечение в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме