Выпадкі каранавіруса пацверджаны ў грамадзян Расіі, якія прыбылі на АЭС у Астравец
Як паведамілі ў галоўным упраўленні аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама, лабараторна пацверджаны 15 выпадкаў каранавіруса ў грамадзян Расіі, якія прыбылі на АЭС у Астравец.
Усе яны шпіталізаваныя, ізаляваныя. Клінічных праяў няма, праводзіцца эпідэміялагічнае расследаванне, у цяперашні час устанаўліваюцца кантакты 1 ўзроўню.