https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


ЦВК аб асноўных парушэннях нацнаглядальнікаў: забароненая здымка, апытанні выбаршчыкаў, перашкоды камісіі


Пэўная частка нацыянальных наглядальнікаў на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання дапускала на выбарчых участках вялікую колькасць парушэнняў.
Часцей за ўсё наглядальнікі несанкцыянавана вялі фота- і відэаздымку, займаліся апытаннямі выбаршчыкаў. Мела месца і прамое ўмяшанне ў работу выбарчых камісій. Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні ЦВК Вадзім Іпатаў.

Вадзім Іпатаў растлумачыў, што пытанне фота- і відэаздымкі на ўчастку для галасавання ў Выбарчым кодэксе не агаворана. Каб урэгуляваць гэты момант і выключыць магчымыя канфлікты, ЦВК распрацавала для выбаркамаў метадычныя рэкамендацыі. Так, наглядальнік можа зрабіць некалькі фотаздымкаў у месцы, якое яму вызначыў старшыня камісіі. Аднак гэта патрабаванне некаторыя наглядальнікі ігнаравалі. 

"Замест гэтага здымалі ўсё, у тым ліку на відэа, і аператыўна выкладалі ў інтэрнэт", - канстатаваў намеснік старшыні ЦВК.

Некаторыя наглядальнікі, парушаючы нормы арт. 13 Выбарчага кодэкса не знаходзіцца каля сталоў выдачы бюлетэняў, каля кабін і скрынь для галасавання, дазвалялі сабе самавольна перамяшчацца па ўчастку. 

"Прычым у асобных выпадках з суправаджэннем выбаршчыка і спробамі апытаць яго наконт выбару, які ён зрабіў", - падкрэсліў Вадзім Іпатаў. Сведчаннем свайго ж парушэння некаторыя дзяліліся ў сацсетках. 

"Між тым наглядальнік не павінен весці ніякіх апытанняў у прынцыпе. Яго задача - маніторынг таго, як ідзе галасаванне", - дадаў ён.

Што датычыцца патрабаванняў у частцы перамяшчэння наглядальнікаў, то яны прадыктаваны неабходнасцю захавання правоў выбаршчыкаў, у тым ліку на тайну галасавання. Напрыклад, калі здымаць тое, што адбываецца каля урны з блізкай адлегласці, то не выключана, што на відэа можна будзе разгледзець, якія адзнакі зроблены ў бюлетэнях.

Намеснік старшыні Цэнтрвыбаркама нагадаў, што ў арт.13 Выбарчага кодэкса дакладна прапісана, якія правы мае наглядальнік і якія яго дзеянні выходзяць за рамкі выбарчага заканадаўства. У іх ліку стварэнне перашкод для нармальнай работы выбарчай камісіі, умяшанне ў іх работу, парушэнне тайны галасавання, апытанні выбаршчыкаў.

18 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.11.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:125
 
Ключевые слова:
Наблюдатели Выборы в Беларуси Парламент
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме