https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пытанні далейшай работы Дзяржсакратарыята Савета бяспекі абмеркаваны ў Палацы Незалежнасці


Пытанні далейшага функцыянавання Дзяржсакратарыята Савета бяспекі Беларусі кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў 29-га лістапада з дзяржсакратаром Станіславам Засем і кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Наталляй Качанавай.
"Наступныя тры-чатыры гады на плячах у нас увесь Савецкі Саюз: і эканамічны складнік (у 2020 годзе Беларусь пачынае старшынстваваць у ЕАЭС.), і сілавая абарона ў АДКБ, і ў Саюзнай дзяржаве Вышэйшы дзяржсавет цяперашні Прэзідэнт Беларусі ўзначальвае. З аднаго боку, пачэсна, з іншага - адказна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Станіслаў Зась зойме пасаду генеральнага сакратара АДКБ з 1 студзеня, але ўжо фактычна працуе там, адзначыў Прэзідэнт. Напярэдадні ён разам з лідарамі краін - членаў арганізацыі прыняў удзел у закрытай частцы саміту АДКБ. 

"Вы ўбачылі ўсю гэту "кухню", цесна пазнаёміліся з усімі прэзідэнтамі, убачылі іх пазіцыі, што датычыцца нашага абарончага саюза. Даваць наказ вам няма сэнсу, таму хацеў з вамі абмеркаваць пытанні далейшага функцыянавання Дзяржсакратарыята", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, каго прапануецца назначыць на пасаду дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі, ці ёсць цяпер у гэтым органе якія-небудзь праблемы або неабходнасць у рэфармаванні. 

"Мяне цяпер больш цікавіць тэма будучай работы сакратарыята Савета бяспекі Беларусі. Ды і вам давядзецца вялікі прамежак часу гэтым займацца, пакуль новы чалавек не ўвойдзе ў курс справы. Думаю, у вас нейкі час у Маскве для гэтага знойдзецца", - дадаў Прэзідэнт.

Як паведамлялася, 28 лістапада на саміце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Станіслаў Зась быў зацверджаны на пасаду генеральнага сакратара арганізацыі. Рашэнне аб назначэнні беларускага прадстаўніка прынята ў мэтах выканання рашэння Савета калектыўнай бяспекі ад 2015 года, дзе дакладна рэгламентавана назначэнне генеральных сакратароў на ратацыйнай аснове ў адпаведнасці з рускім алфавітам - была Арменія, а з 1 студзеня 2020 года чарга Беларусі.

У лістападзе 2018 года Арменія датэрмінова адклікала свайго прадстаўніка Юрыя Хачатурава, які адпрацаваў на гэтай пазіцыі паўтара года з прадугледжаных статутам трох гадоў. Цяпер абавязкі генсакратара АДКБ выконвае Валерый Семерыкоў.

29 лістапада 2019, Мінск 
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА
 
Дата публикации:29.11.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:107
 
Ключевые слова:
ОДКБ Совет Безопасности Станислав Зась
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме