У інтэрв`ю тэлеканалу старшыня СААЗ у Беларусі Батыр Бердыклычаў падкрэсліў, што "былі мабілізаваны ўсе сілы, каб арганізаваць такую місію ў самыя кароткія тэрміны".
"Мы атрымалі поўнае разуменне з боку Міністэрства аховы здароўя ў тым, што будзе неабходна місіі, - адзначыў Батыр Бердыклычаў. - Усю неабходную падтрымку, якая спатрэбіцца, місія атрымае".
"Мы атрымалі поўнае разуменне з боку Міністэрства аховы здароўя ў тым, што будзе неабходна місіі, - адзначыў Батыр Бердыклычаў. - Усю неабходную падтрымку, якая спатрэбіцца, місія атрымае".
3 красавіка Міністэрства аховы здароўя ў фармаце тэлевідэаканферэнцыі з Жэневай абмеркавала тэхнічныя дэталі візіту экспертаў СААЗ у Беларусь. Спецыялісты запрошаны кіраўніком беларускай дзяржавы. Яны змогуць на месцы ацаніць рэальную сітуацыю, адэкватнасць мер, што прымаюцца, прааналізаваць клінічныя пратаколы, падыходы да аказання медыцынскай дапамогі.
Звязда, 4 красавіка 2020