Цяпер узровень захваральнасці на ВРІ ніжэйшы, чым гэта было тыдзень таму. Хварэюць пераважна дзеці, іх доля сярод усіх хворых дасягае 70 працэнтаў, што цалкам заканамерна.
Як падкрэслілі ў Міністэрстве аховы здароўя, вынікі даследаванняў пацвярджаюць, што эпідэміялагічная сітуацыя чаканая для бягучага перыяду. У асноўным цыркулююць рэспіраторныя вірусы негрыпознай этыялогіі, узбуджальнікі бактэрыяльнай этыялогіі.
Пры падрыхтоўцы да сезона захваральнасці прышчэпкі супраць грыпу зрабілі больш за 41 працэнт насельніцтва Беларусі.
Эпідэміялагічная сітуацыя па захваральнасці на ВРІ і грып знаходзіцца на пастаянным кантролі Міністэрства аховы здароўя.
27 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА
27 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА