https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускія аграрыі намалацілі больш за 2 млн т збожжа


Беларускія аграрыі намалацілі 2,127 млн.т збожжа, паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 26 ліпеня, аграрыямі Брэсцкай вобласці намалочана 722,7 тыс.т збожжа, Мінскай - 446,3 тыс.т. У Гродзенскай і Гомельскай абласцях намалочана 457,9 тыс. т і 264,4 тыс. т збожжа адпаведна, у Магілёўскай - 152,8 тыс. т, у Віцебскай, якая апошняй уключылася ў жніво, - 83,4 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя (акрамя кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 640,9 тыс. га, што складае 29,6 працэнта ад агульнай плошчы.

Лідарам па-ранейшаму з`яўляецца Брэсцкая вобласць, дзе ўбрана 58 працэнтаў плошчаў. У сярэднім з аднаго гектара ў гэтым годзе аграрыі ўбіраюць 33,2 ц збожжа.

26 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.07.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:142
 
Ключевые слова:
Урожай Уборочная кампания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме