https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У рублях і датэрмінова: як будуць выплачваць сямейны капітал у 2020-м


Прэзідэнт Беларусі падоўжыў праграму сямейнага капіталу яшчэ на 5 гадоў.
З 1 студзеня 2020 года атрымаць грошы можна будзе без рэгістрацыі і да 18 гадоў.

Прэзідэнт падоўжыў праграму сямейнага капіталу яшчэ на 5 гадоў.

З 1 студзеня 2020 года атрымаць грошы можна будзе без рэгістрацыі і да 18 гадоў. З Новага года сямейны капітал будзе трохі павялічаны і налічваць яго будуць у беларускіх рублях. Калі раней яго сума складала 10 тысяч долараў, то зараз сям`я атрымае 22,5 тысячы рублёў. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" нагадаў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў.

Ён удакладніў, што ўсталяваная базавая сума ў 22,5 тысячы рублёў з улікам росту спажывецкіх цэнт будзе штогод індэксавацца і кожны наступны год будзе новай.

Зменены і парадак звароту па прызначэннем сямейнага капіталу.

"Цяпер за ім можна звяртацца не толькі па месцы рэгістрацыі, але і па месцы фактычнага пражывання сям`і, гэта будзе асабліва зручна для сем`яў, якія зарэгістраваныя ў адным, а пражываюць у іншым рэгіёне", - удакладніў намеснік міністра.

Паводле яго слоў, датэрмінова выкарыстоўваць сямейны капітал можна будзе на паляпшэнне жыллёвых умоў сем`ям, якія маюць статус маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Таксама да сканчэння 18 гадоў сямейны капітал можна будзе "размарозіць" для атрымання вышэйшай адукацыі першай ступені або сярэдне-спецыяльнай адукацыі і для аплаты шэрагу медыцынскіх паслуг па заключэнні медыкаў.

Валерый Кавалькоў паведаміў, што з моманту пачатку дзеяння праграмы, гэта значыць з 1 студзеня 2015 года, за прызначэннем сямейнага капіталу звярнуліся амаль 77 тысяч сем`яў. На іх рахунку было залічана практычна 770 мільёнаў даляраў.

Толькі за 2019 год за сямейным капіталам звярнуліся 14 тысяч шматдзетных сем`яў.

Намеснік міністра падкрэсліў, што праграма сябе апраўдала і за мінулыя чатыры гады адзначаўся яе дзеяння нараджэнне трэцяга і наступных дзяцей у сем`ях павялічылася на 36% у параўнанні з аналагічным перыядам, калі такой праграмы не было.

Sputnik, 26 снежня 2019
 
Дата публикации:26.12.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:163
 
Ключевые слова:
Семейный капитал Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме