Ігар Марзалюк адзначыў, што як вучоны хацеў бы ведаць, на чым заснаваны эпатажныя заявы, якія прагучалі ў сюжэце.
"Мне хацелася даведацца, на якіх сацыялагічных даных яны заснаваны, - сказаў парламентарый. - Калі ідзе такая цытата, гэта няправільна, не на карысць".
Ён дадаў, што генератары такіх фраз нічога не ведаюць аб настроі беларускага грамадства.
"Трагедыя фэйкавай апазіцыі ў тым, што яна нават гіпатэтычную незадаволенасць у пэўных сегментах грамадства не зможа акумуляваць. Проста таму, што не працуе з людзьмі", - канстатаваў ён.
Дэпутат дадаў, што ў час выбарчай кампаніі правёў са сваёй камандай вялікую работу, вельмі шмат сустракаўся з людзьмі.
"Абсалютная большасць беларусаў адэкватныя людзі, якія хочуць нармальных эвалюцыйных змяненняў, спакою і росту свайго дабрабыту, умацавання суверэнітэту сваёй краіны", - падкрэсліў ён.
19 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА