https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі падкрэслівае, што ніхто ў Беларусі не збіраецца здаваць незалежнасць і суверэнітэт краіны


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 5-га снежня ў звароце да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага і сёмага скліканняў.
"Мы ніколі не збіраліся і не збіраемся ўваходзіць у склад любой дзяржавы, нават брацкай Расіі", - сказаў Прэзідэнт.

"Галоўнае запомніце: я не хлапчук, які адпрацаваў 3-4-5 гадоў Прэзідэнтам. І я не хачу перакрэсліць усё, што зрабіў разам з вамі, народам, стварыўшы суверэнную незалежную дзяржаву, каб яе цяпер пакласці ў нейкую скрыню з крыжам наверсе. І некуды выкінуць або перадаць. Гэтага пры мне не будзе ніколі. Гэта наша краіна. Мы суверэнныя і незалежныя. Гэтым трэба ганарыцца", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён дадаў, што калі ніхто не прэтэндуе, ніхто не збіраецца нас захопліваць, то навошта самім гэта дабро - незалежнасць і суверэнітэт - каму-небудзь несці і аддаваць. 

"Нам у гісторыі хапіла ўжо гэтых бізуноў, лапцей, ліхалецця", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым Прэзідэнт адзначыў, што важна трымаць галаву на плячах: "Мы не павінны даць нават падставы для таго, каб каму-небудзь хацелася нас нахіліць і паставіць на калені. У гэтым мудрасць палітыкаў і палітыкі, якую мы з вамі фарміруем і праводзім".

5 снежня 2019, Мінск 
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:05.12.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:204
 
Ключевые слова:
Независимость Суверенитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме