https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі на 1 кастрычніка адкрыта больш за 74 тыс. дэпазітных рахункаў на сямейны капітал на суму звыш $741,6 млн


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Праграма сямейнага капіталу з`яўляецца доўгатэрміновай дзейснай мерай у сістэме дзяржаўнай падтрымкі шматдзетных сем`яў.

"На 1 кастрычніка ў аддзяленнях Беларусбанка адкрыта 74 164 асабовыя дэпазітныя рахункі - столькі шматдзетных сем`яў скарысталіся гэтай магчымасцю. На іх рахункі залічана $741,64 млн. У тым ліку ў студзені-верасні бягучага года адкрыта 11 295 рахункаў на агульную суму $112,95 млн", - растлумачылі ў Мінпрацы.

Гэта мера аказала ўплыў на паводзіны сем`яў. Павялічылася колькасць дзяцей, народжаных трэцімі і наступнымі. Праграма дзейнічае з 2015 года. Сямейны капітал назначаецца ў выглядзе аднаразовай выплаты ў памеры $10 тыс. пры нараджэнні (пасля 1 студзеня 2015 года) трэцяга і наступных дзяцей.

У 2015 годзе быў адкрыты 11 581 рахунак ($115,81 млн), у 2016-м - 18 982 ($189,82 млн), у 2017-м - 16 840 ($168,4 млн), у 2018-м - 15 466 ($154,66 млн).

Права распараджэння сродкамі сямейнага капіталу надыходзіць пасля дасягнення дзіцем 18 гадоў. Выкарыстоўваць іх можна на паляпшэнне жыллёвых умоў, паслугі ў сферы адукацыі, медыцыны, сацыяльнага абслугоўвання, а таксама накапляльную пенсію маці.

Праграма завяршаецца 31 снежня 2019 года, але эфектыўнасць гэтай меры стала падставай для прадаўжэння яе на новую пяцігодку (2020-2024 гады) і распрацоўкі змяненняў у парадку выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу.

З 1 студзеня 2020 года сямейны капітал устанаўліваецца ў памеры Br22,5 тыс. і назначаецца пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) у перыяд з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2024 года трэцяга або наступных дзяцей.

А з 1 студзеня 2021 года памер сямейнага капіталу штогод будзе індэксавацца з нарастаючым падрахункам на велічыню індэкса спажывецкіх цэн за папярэдні год для захавання пакупной здольнасці.

Новы памер сямейнага капіталу дзейнічае на працягу каляндарнага года. Выплата будзе ажыццяўляцца ў памеры, што дзейнічае на дату нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга або наступных дзяцей.

Калі сямейны капітал назначаны па праграме 2015-2019 гадоў, права на яго назначэнне ў перыяд 2020-2024 гадоў у сям`і не будзе.

Звяртацца ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы за назначэннем сямейнага капіталу можна будзе не толькі па месцы жыхарства, але і па месцы знаходжання, а за распараджэннем сродкамі - альбо па месцы назначэння сямейнага капіталу, альбо ў адпаведнасці з рэгістрацыяй грамадзян па месцы жыхарства (месцы знаходжання).

Пры вызначэнні права на распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу (у тым ліку датэрміновае) склад сям`і вызначаецца на дату падачы адпаведнай заявы.

Пашыраны напрамкі датэрміновага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу (незалежна ад часу, які прайшоў з даты назначэння сямейнага капіталу).

Да дасягнення дзіцем 18 гадоў выкарыстоўваць грошы можна: на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё аднакватэрных жылых дамоў, кватэр у шматкватэрных або блакіраваных жылых дамах, пагашэнне запазычанасці па крэдытах, прадастаўленых на гэтыя мэты, і выплату працэнтаў за карыстанне імі членам (членамi) сям`і, які знаходзіцца (знаходзяцца) на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў альбо які знаходзіўся (знаходзіліся) на такім уліку на дату заключэння крэдытнага дагавора; на атрыманне на платнай аснове членам (членамi) сям`і вышэйшай адукацыі I ступені, сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў дзяржустановах адукацыі; атрыманне членам (членамi) сям`і платных медыцынскіх паслуг, што аказваюцца арганізацыямі аховы здароўя (прадастаўленне іншых медыцынскіх вырабаў замест уключаных у Рэспубліканскі фармуляр медыцынскіх вырабаў пры выкананні складаных і высокатэхналагічных умяшанняў у кардыяхірургіі, нейрахірургіі, анкалогіі і (або) іншых лекавых сродкаў замест уключаных у Рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў; некаторыя стаматалагічныя паслугі).

Для сем`яў, якія маюць права на назначэнне сямейнага капіталу пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей да 31 снежня 2019 года, дзейнічае сямейны капітал у памеры $10 тыс. нават у выпадку, калі зварот за ім быў пасля 1 студзеня 2020 года (тэрмін звароту за назначэннем сямейнага капіталу - 6 месяцаў пасля з`яўлення трэцяга або наступнага дзіцяці).

Пры гэтым парадак назначэння і распараджэння сродкамі сямейнага капіталу пасля 1 студзеня 2020 года вызначаецца ў адпаведнасці з нормамі ўказа па дзвюх праграмах сямейнага капіталу.

Такім чынам, права на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу па дадатковых напрамках распаўсюджваецца таксама на сем`і, сямейны капітал якім назначаны па праграме 2015-2019 гадоў.

4 кастрычніка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.10.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:218
 
Ключевые слова:
Семейный капитал Соцзащита в Беларуси Демография
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме