https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ад профільнай ІТ-ВНУ да электроннага ўрада - Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па развіцці лічбавай сферы


Асобныя пытанні развіцця Беларусі ў лічбавай сферы абмяркоўваліся 14-га кастрычніка ў час даклада кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку.
Удзельнікамі дыскусіі сталі кіраўнікі ўрада, Адміністрацыі Прэзідэнта, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, вядучых навучальных устаноў, ІТ-сектара, Парка высокіх тэхналогій.

"Сёння вамі ўнесены асобныя прапановы, якія павінны садзейнічаць развіццю і краіны як "айцішнай", і іншых напрамкаў, звязаных з лічбавізацыяй", - удакладніў ён. Адным з пытанняў, якое абмяркоўвалася ў кіраўніка дзяржавы, стала мэтазгоднасць з`яўлення ў краіне асобнай навучальнай установы для ІТ-спецыялістаў.

"У ІТ-супольнасці з`явілася ініцыятыва аб стварэнні новай профільнай навучальнай установы. Гэта адно з пытанняў. Акрамя таго, ва ўрада ёсць прапановы аб тым, як удасканаліць сістэму кіравання інфарматызацыяй і лічбавымі працэсамі", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што спектр актуальных задач па акрэсленай тэматыцы вельмі шырокі.

"Менавіта таму ў пяцігадовай праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця інфарматызацыя вылучана як адзін з прыярытэтаў, - падкрэсліў ён. - Пакуль у гэтым напрамку хваліцца асабліва няма чым. Хоць на пятым Усебеларускім народным сходзе была пастаўлена задача да 2020 года стварыць паўнацэнны электронны ўрад".

Кіраўнік дзяржавы паабяцаў у бліжэйшы час правесці сур`ёзную нараду па ўсім коле праблем лічбавай трансфармацыі краіны.

"Пачынаючы ад азоў: што ўсё ж такі такое лічбавізацыя, інфарматызацыя, камп`ютарызацыя, чым яны адрозніваюцца адзін ад аднаго, што ў прыярытэце. Я ўжо неяк намякаў нашым "лічбавікам", што разважаючы на тэму, далёкую ад разумення нашым насельніцтвам (працэнтаў 90-95 наогул не разумеюць, што гэта такое), мы проста запалохваем яго, не тлумачачы, што ж такое лічбавізацыя, што гэта за цуд такі, адкуль ён узяўся, - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. - Іншая тэндэнцыя - усё большая і большая колькасць дасведчаных людзей бачаць сябе толькі менеджарамі лічбавых кампаній або кампаній, якія займаюцца лічбавымі і инфармацыйнымі тэхналогіямі. Але я намякнуў на тое, што зямлю араць, гайкі тачыць, ствараць прадукты машынабудавання і іншае - гэта застанецца яшчэ надоўга, калі не назаўсёды. Хоць "лічба" пранізвае ўсе галіны, і гэтыя ў тым ліку. Ад гэтага мы не адыходзім і адыходзіць не збіраемся".

Як далажыў кіраўніку дзяржавы першы намеснік прэм`ер-міністра Аляксандр Турчын, прапанова аб стварэнні ў Беларусі "хайтэк-універсітэта" грунтуецца на неабходнасці арганізацыі ў краіне падрыхтоўкі кадраў новай фармацыі.

"Сусветная эканоміка пад уплывам ІТ набывае зусім іншы выгляд. З`яўляюцца новыя галіны, якія генерыруюць каласальныя даходы, практычна не выкарыстоўваючы традыцыйныя рэсурсы і механізмы. І ў гэтым ключавую ролю адыгрывае чалавечы капітал. Беларусь заўсёды славілася сваімі людзьмі, а наша адукацыя заўсёды цанілася на постсавецкай прасторы, - адзначыў ён. - Аднак у новых умовах неабходны прынцыпова іншыя падыходы, якія дадуць магчымасць захаваць і развіць гэты статус. Наша сістэма адукацыі сёння ў цэлым задавальняе патрэбнасці кадраў. Але для паспяховай лічбавай трансфармацыі і стварэння новай эканомікі нам неабходны спецыялісты зусім іншай якасці. Такіх мы пакуль не рыхтуем".

14 кастрычніка 2019, Мінск
Кацярына Крышэнік - БЕЛТА
 
Дата публикации:14.10.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:231
 
Ключевые слова:
Цифровизация Информатизация Технологии Образование в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме