https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Партыйцы складаюць 19,1 працэнта Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання


Аб гэтым 18 лістапада паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Члены палітычных партый складаюць 19,1 працэнта Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Выбраны 110 дэпутатаў па 110 акругах. 

"З іх 19,1 працэнта - члены палітычных партый, або 21 чалавек", - праінфармавала Лідзія Ярмошына. Беларускую аграрную партыю ў парламенце будзе прадстаўляць адзін чалавек. Такі ж вынік у ЛДП. Ад Беларускай патрыятычнай партыі ў Палаце прадстаўнікоў будуць два чалавекі. Больш за ўсё ў абноўленым складзе парламента членаў КПБ - 11 чалавек. Другое месца ў Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці - шэсць чалавек. 

"Калі параўнаць з выбарамі 2016 года, то прадстаўнікоў партый тады было менш - 16 чалавек", - нагадала кіраўнік ЦВК.

Сярод выбраных дэпутатаў 44 жанчыны, або 40 працэнтаў. 

"Гэта значны рост. У 2016 годзе было выбрана 38 жанчын, або 34,5 працэнта", - адзначыла кіраўнік Цэнтрвыбаркама. 

"Тым больш што жанчыны выбраны самыя дастойныя - і разумныя, і прыгожыя, і знакамітыя. Спадзяюся, што гэта палепшыць і імідж парламента, і яго работу", - сказала Лідзія Ярмошына.

Маладых людзей ва ўзросце да 30 гадоў у абноўленым складзе парламента два чалавекі, дэпутатаў пакуль дзеючага шостага склікання - 30 чалавек (27,3 працэнта ад агульнай колькасці).У гутарцы з журналістамі Лідзія Ярмошына прызналася, што сёння ноччу ёй удалося паспаць гадзіны чатыры, і адзначыла, што задаволена ўзроўнем арганізацыі выбарчай кампаніі. 

"Гэта самая галоўная ацэнка, калі ў душы няма ніякага сумнення, калі засынаеш з пачуццём выкананага абавязку. Гэта проста лепшая ўзнагарода, іншага і не думала", - дадала яна. Невялікія заўвагі да арганізацыі выбараў будуць улічаны. 

"Гэта, увогуле, нам задзел на будучыню, наперадзе яшчэ адна, самая галоўная выбарчая кампанія (прэзідэнцкія выбары.), і мы будзем працаваць над імі", - падкрэсліла кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

18 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.11.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:140
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Парламент
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме