https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэсурсы беларускіх сем`яў у студзені-верасні склалі Br1341,4 у месяц


Такія даныя выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт.
Наяўныя рэсурсы ў разліку на дамашнюю гаспадарку ў Беларусі ў студзені-верасні склалі Br1341,4 у месяц.

Наяўныя рэсурсы ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі Br1442,5 у месяц, у сельскіх населеных пунктах - Br1076,2 у месяц.

Грашовыя расходы склалі Br1274,2 у месяц, з якіх Br951,6 (74,7 працэнта) прыпадае на спажывецкія расходы. У структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак доля расходаў на харчаванне склала 38,9 працэнта, на куплю нехарчовых тавараў - 32,2 працэнта, на аплату паслуг - 26,1 працэнта.

Наяўныя рэсурсы - грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай падсобнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.

Спажывецкія расходы - расходы дамашніх гаспадарак на харчаванне (уключаючы грамадскае харчаванне), куплю алкагольных напіткаў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. 

У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай падсобнай гаспадарцы і накапленнем (банкаўскія ўклады, купля нерухомай маёмасці, замежнай валюты і г.д.).

29 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.11.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:170
 
Ключевые слова:
Потребительские расходы Статистика Домашнее хозяйство Уровень жизни
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме