https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Устаноўлены мэтавыя параметры паскоранага развіцця гарадоў і раёнаў з насельніцтвам ад 80 тыс. чалавек


Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай урада нумар 627 ад 18 верасня 2019 года, паведамляе прэс-служба Саўміна.
Савет Міністраў устанавіў мэтавыя параметры паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця асобных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак на 2019-2020 гады.

Дакументам вызначаны задачы па забеспячэнні раўнамернага развіцця тэрыторый, скарачэнні разрыву ва ўзроўні і якасці жыцця насельніцтва ў рэгіёнах за кошт паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак з колькасцю насельніцтва 80 тыс. чалавек і больш (гарады - Баранавічы, Пінск, Наваполацк, Бабруйск, раёны - Полацкі, Мазырскі, Лідскі, Барысаўскі, Маладзечанскі і Салігорскі).

Аблвыканкамам даручана забяспечыць стварэнне ўмоў і прыняцце мер для паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, пазначаных у пастанове.

Міністэрству эканомікі неабходна штоквартальна інфармаваць урад аб эфектыўнасці прымаемых у рэгіёнах мер і выніках дасягнення мэтавых параметраў.

19 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.09.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:204
 
Ключевые слова:
Развитие регионов Малые города
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме