https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ў 2020 годзе для шматдзетных сем`яў плануецца пабудаваць больш за 13,8 тыс. кватэр


Аб гэтым паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Мікулёнак.
Заданне будзе ўстаноўлена рашэннем урада згодна з праграмай жыллёвага будаўніцтва. У бягучым годзе для гэтай катэгорыі грамадзян плануецца пабудаваць 12 тыс. кватэр, у 2018-м пабудавана звыш 8,8 тыс. кватэр.

Дзмітрый Мікулёнак адзначыў, што будаўніцтва жылля для маючых патрэбу застаецца даступным. Так, пры сярэдняй зарплаце па краіне Br1043 сярэдні кошт квадратнага метра жылля складае Br880. Такі парытэт захоўваецца з 2017 года.

Усяго ў студзені-чэрвені пабудавана звыш 1,7 млн кв.м жылля, з іх для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, - больш за 635,7 тыс. кв.м. Звыш 439 тыс. кв.м узводзілася з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі.

Чарга маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў за апошнія восем гадоў зменшылася на 190 тыс. чалавек. Цяпер на ўліку знаходзяцца больш за 600 тыс. сем`яў, з іх 37 тыс. - шматдзетныя сем`і.

"Будаўніцтва жылля для маючых патрэбу па-ранейшаму знаходзіцца на кантролі як з пункту гледжання аб`ёмаў, так і кошту", - сказаў міністр.

7 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.08.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:196
 
Ключевые слова:
Соцзащита Жильё в Беларуси Строительство Демография Многодетные семьи
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме