https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску мужчына вярнуў знойдзены пакет, але не яго змесціва


39-гадовага мінчаніна, які працуе кіроўцам, удалося затрымаць па гарачых слядах, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
39-гадовы мужчына і яго сям`я прыехалі ў гандлёвы цэнтр прыняць удзел у святкаванні дня нараджэння - іх запрасілі знаёмыя. Праз некаторы час мінчаніну дзіцячае свята здалося сумным, таму ён вырашыў адасобіцца з кубкам кавы на вуліцы. Прысеў на лаўку, на якой ужо размяшчалася маладая пара.

Праз некаторы час тая паспяшалася пакінуць месца адпачынку, але забылася свой пакет з рэчамі. Мінчанін не разгубіўся і вырашыў вярнуць яго, аднак пакуль ішоў да паста аховы, цікаўнасць узяла верх. Фігурант зайшоў у прыбіральню, дзе і агледзеў змесціва пакета. Выявіўшы ў знаходцы кашалёк з нацыянальнай і замежнай валютай, ён узяў 700 рублёў і 390 еўра. А астатнюю частку знойдзенага маёмасці аддаў ахоўнікам і пакінуў тэрыторыю забаўляльнага цэнтра.

Праз некаторы час пара вярнулася за сваімі рэчамі, пакет ім вярнулі, але без грошай. Маладыя людзі звярнуліся да праваахоўнікаў. 

Сяргей Расолька
Звязда, 7 жніўня 2019
 
Дата публикации:07.08.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:204
 
Ключевые слова:
Мінск Происшествия Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме